
https://medvestnik.by/component/banners/click/27
Конкурс дзiцячых малюнкаў «Доктар Cонейка» (газета Медицинский Вестник)
«МВ».
14.05.2026
https://www.medvestnik.by/news/konkurs-dzitsyachykh-malyunkau-doktar-conejka
Ёсць людзi ў медыцыне, якiя нiбыта створаны з сонечных промняў. Зiрнеш — і адчуваеш: гэты чалавек — сапраўднае сонейка! Вочы добрыя, усмешка цёплая, i сам ён яскравы, пазiтыўны i шчыра ўлюбёны ў жыццё. Поруч з iм заўсёды ўтульна i светла, нават у самы пахмурны дзень. Самыя падступныя хваробы пераадольваюцца, калi побач доктар-сонейка!
Цi сустракалі вы такога? Можа, гэта ваша матуля цi ваш тата, або хтосьцi са сваякоў? А можа, участковы педыятр з раённай палiклiнiкi, фармацэўт з блiжэйшай аптэкi, урач з бальнiцы, медсястра цi санiтарка? Намалюйце гэтых цудоўных людзей i напiшыце нам, чаму вы лiчыце менавiта iх сонейкамi ў медыцынскай сферы.
Дасылайце нам сонечныя партрэты i сюжэты з вашага жыцця. Напрыклад, вы баялiся здаваць кроў, але медсястра цёпла ўсмiхнулася, i страх ваш знiк. Адчувалi сабе дужа кепска, выклiкалi хуткую дапамогу, і вось увайшоў фельчар, паглядзеў прыязна — i вам адразу зрабiлася лягчэй. Малюйце!
І дасылайце нам фотаздымкi вашых твораў! Пераможцы конкурсу «Доктар Сонейка» выправяцца ў вандроўку па гiстарычных куточках Беларусi разам з нашым партнёрам — тураператарам TravelAgency.by
Гран-пры конкурсу:
- экскурсiйнае аўтобуснае падарожжа «Наша гiсторыя: Брэсцкая крэпасць i Белавежская пушча» (на дваiх, з адкрытай датай).
Прызы ва ўзроставых катэгорыях:
-
Старэйшая ўзроставя группа (13-17 гадоў) — экскурсiйнае аўтобуснае падарожжа «Як гэта зроблена: Мiнскi гадзiннiкавы завод «Луч» (на дваiх, з адкрытай датай).
-
Сярэдняя ўзроставя группа (7-12 гадоў) — экскурсiйнае аўтобуснае падарожжа «Як гэта зроблена: МТЗ» (на дваiх, з адкрытай датай).
-
Малодшая ўзроставя группа (3-6 гадоў) — экскурсiйнае аўтобуснае падарожжа «Як гэта зроблена: БелАЗ» (на дваiх, з адкрытай датай).
Усе ўдзельнікі атрымаюць лічбавыя дыпломы! Конкурсныя творы прымаюцца да 5 чэрвеня 2026 года. Дасылайце іх па электроннай пошце: info@medvestnik.by (з пазнакай «Конкурс «Доктар Сонейка»). І абавязкова ўказвайце iмя i прозвiшча юнага мастака, узрост i горад, а таксама кантактны нумар тэлефона бацькоў альбо афiцыйных прадстаўнiкоў.
Ознакомиться с ПОЛОЖЕНИЕМ О КОНКУРСЕ можно здесь ⤵️


